Гурт «Разбітае Сэрца Пацана»за амаль дваццацігадовую гісторыю існавання, стаў шырока вядомым сярод аматараў сучаснага беларускага мастацтва. Песні гурта разбіраюцца на цытаты, а баявік «Розавы закат» смела можна аднесці да народых песень.
Пад песні РСП людзі знаёмяцца, бяруцца шлюбам, ў іх нараджаюцца дзеці, якія потым гэтыя ж песні і працягваюць спяваць.
Дзеці любяць РСП, а РСП любіць дзяцей! Таму акурат 1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей РСП зайграе сольны канцэрт у клубе «Адэса» Варшаве.
РСП – музыка для дзяцей, словы – для дарослых! Прыходзьце! Кожны знойдзе ў РСП нешта сваё, асабістае!
Дзверы 19.00 Пачатак канцэрту 20.00