“Эмігранты” – новы праект Лявона Вольскага, гэта нізка з 21 песьні, якая распавядае пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі. У праекце героі вандруюць па сьвеце, уладкоўваюцца на новых мейсцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртаньне.
З нагоды новага праекту пройдзе вялікі прэзэнтацыйны канцэрт у Варшаве і тур па Польшчы.
Канцэрты пройдуць у 2 аддзяленьнях: у 1-м аддзяленьні – прэзэнтацыя праекту “Эмігранты”, у 2-м аддзяленьні – толькі лепшыя хіты.
26.11 – Вiльня, LEGENDOS KLUBAS (KALVARIJŲ G. 85 VILNIUS)
19:00 - дзьверы
20:00 - пачатак канцэрту