Павел Гарадніцкі – з тых творцаў, хто ніколі не меў супольных справаў з дзяржаваю. Сутыкаўся з ёю хіба з розных бакоў міліцэйскага пратаколу. Калісьці затрымліваўся як актор Свабоднага тэатру, а ў 2021-м адсядзеў 15 дзён у Жодзінскай турме як музыка гурта "Разбітае сэрца пацана" ("РСП"), дзе грае на флейце, клавішных, а таксама піша словы і музыку.