Усе гарады
By
Ордэн Белай Мышы
Ордэн Белай Мышы0+
2 гарады
24 Nov — 6 Dec 2024

Тур

2 падзеі

Казка-прытча "Ордэн Белай Мышы" — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.


Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.


У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.


Спіраль гісторыі закручваецца і паўтараецца, прапануючы новыя рашэнні для старых урокаў. Гэтая пастаноўка — метафарычная карта лёсу Беларусі, якую кожны глядач можа інтэрпрэтаваць па-свойму, знаходзячы ў ёй свае сэнсы.


Жанр казкі-прытчы абраны не выпадкова. Калі кажаш пра сур'ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для іроніі, самаіроніі і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасці.


Прыходзьце на гэтую жывую размову. Нам важнае ваша меркаванне і жаданне быць з намі ў гэты вечар, каб прыняць і зразумець адзін аднаго.


Каманда праекта:


Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы


Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно


Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр


Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг. Дэбют на тэатральнай сцэне


Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве


Раман Арлоў — артыст, кампазітар, рок-музыка


Павел Семчанка— мастак, заснавальнік “Інжынернага Тэатра АХЕ”, уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі


Аляксандр Вобразаў — прадзюсар праекта

2 гарады
24 Nov — 6 Dec 2024
Тэатральны спектакль