Усе гарады
By
Relikt & Syndrom Samazvanca
Relikt & Syndrom Samazvanca0+
Мерапрыемства прайшло

Гурты Relikt і Syndrom samazvanca зайграюць сумесны канцэрт-прэзентацыю


Спярша гурт Relikt выпусціў альбом "Былі. Ёсць. Будзем" з пераасэнсаваннем незалежнай беларускай сцэны 80-х - 90-х гадоў. Потым Syndrom samazvanca прыняў падачу і ў адказ запісаў альбом "Радыё Няміга" з уласнымі кавер-версіямі на легендарныя песні канца мінулага стагоддзя. Прыйшоў час сабраць гэты стракаты хіт-парад на адной сцэне.


Упершыню ў цэнтры Варшавы можна будзе пачуць песні Новага Неба і Уліса, Камелота і Сокалава-Воюша, Правакацыі і Мясцовага часа, але ў сучаснай інтэпрэтацыі. Ад рок-баладаў і псіхадэлічных заплываў да сёрфу і нью-вэйву.


Калі вы не ведаеце гэтых назваў і імён, то вам можна толькі пазайздросціць, бо вас чакае вечар адкрыццяў.


Дзверы: 19: 00

Пачатак: 19:30


Мова мерапрыемства: беларуская


Варшава
28 Mar 2024, 19:30
Канцэрт