Крутая Niczos і няўрымслівы Sw@da ў першым сольным канцэрце ў цэнтры Варшавы!
Гэтая парачка ўжо загайдала беларусаў сваімі хітамі “Хаджу я” і “Трава мурава” , трапіла ў топы падзей мінулага году і была вогненна сустрэтая на фэсце “Варушняк”. На гэты раз яны выступяць з сольнай праграмай на добра вядомай беларусам пляцоўцы Scena Chmielna Bar.
Niczos - спявачка з беларускага Падляшша, з вялізным вопытам спявання аўтэнтычных народных песень у такіх гуртах як “Жэмэрва” і “Гайда-Банда”. У выступах з саўнд-прадзюсарам калумбійскага паходжання Sw@da яна міксуе народны спеў, бадзёрую рэп-чытку і палкі хіп-хоп. Разам яны выціскаюць самы сок з драмучай аўтэнтыкі беларуска-польскага памежжа і зараджаюць яго дзікім лацінаамерыканскім энергетыкам, прымушачы танчыць пад свой этна-рэйв натоўпы сталічных клубаў і вялікіх оўпэн-эйраў.
5 красавіка іх выступ падтрымае часты госць радыё Plato, рэзідэнт буйных мінскіх і варшаўскіх пляцовак DJ Kipah.
Scena Chmielna - Nowy Świat, 27a
Дзверы 19.00
Cтарт 20.00
Квіткі 30-50 PLN
Мова мерапрыемства: беларуская, польская