Лідэр легендарнага беларускага гурта J:МОРС - Уладзімір Пугач - ў Праге!
У сталіцы фронтмэн і нязменны голас J:МОРС зайграе разам з Сяргеем Шчурко, гітарыстам гурта, сваю спецыяльную акустычную праграму. Самыя вядомыя і любімыя песні, асаблівая цёплая атмасфера гэтых канцэртаў запамінаюцца надоўга і не проста напаўняюць светлымі эмоцыямі, але і пераносяць вас дадому, у родныя мясціны, да любімых людзей.
17 снежня, Прага, клуб Club 007 - Strahov, Chaloupeckého 1903/6, 169 00 Praha
Пачатак канцэрта ў 20:00 (дзверы 19:00)
Надышоў час сустрэцца, абняцца, падзяліцца цеплынёй і, вядома жа, праспяваць разам. Да сустрэчы!