LEIBONIK едзе ў Вільню! Нарэшце, ну!
Хто такі LEIBONIK?
Ашмянска-мінскі гурт без сталай прапіскі з інтэлектуалам Сяргеем Башлыкевічам на чале, які на мяжы ракенролу і незразумела якога яшчэ стылю спявае пра тое, што радуе.
Пра тое, што баліць.
Пра тое, што дае надзею.
Жвавыя мелодыі, шчыльныя тэксты і мора непасрэднай харызмы.
Маючы у дыскаграфіі ужо 2 альбомы і жменю сінглаў у розных жанрах, гэтай восенню хлопцы і дзевачка вязуць вам усе залатыя хіцяо з плыткі "ЖАКІ" і новыя песні з апошняга рэлізу - "ТАМ".
Апроч непасрэдна музыкі, гурт вядомы ў беларускім андэграндзе свамі DIY-кліпамі на штодзённыя і вечныя тэмы - хочаш табе пра "БТ", хочаш пра бараду ці вандроўку на Марс, а тое і вось табе на цэлы барадаты слімак, які вандруе па планеце. У праграме канцэртаў - троху пасумаваць, але сысці пасля дамоў з безумоўна добрым настроем.
Так што прыходзь сама/сам, ну і бяры на знаёмства з андэграундам сяброў-неафітаў.
Хутка сустрэнемся - будзе смачна!
19:00 - дзьверы
20:00 - пачатак канцэрту