22.02.2026 I Warszawa
GODS TOWER
+ спецыяльны госць - KA'APER
VooDoo Club [Stage 2]
Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A,
01-242 Warszawa
Doors - 18:00
Start - 19:00
GODS TOWER:
Трэці дзясятак гадоў мінуў з моманту, калі мы напісалі і запісалі The Turns.
Усе гэтыя гады мы стаім на скрыжаванні святла і цемры, матэрыяльнага і бесцялеснага - і ведаем, што ўсе дарогі вядуць у адну і тую ж цемру і бясконцасць.
Мы расцём і сівеем у вас на вачах.
Мы перажываем смерці і адраджэнні, распад і ўз'яднанне - як перажываў гэты Сусвет мільярды гадоў да нас і будзе перажываць, калі ад нас застанецца попел.
Мы перажываем The Turns. Ператварэнні.
Мы ператвараем гэтыя імгненні ў гук - не для суцяшэння, а таму што інакш нельга.
Мы ідзём да вас, каб падзяліцца тым, як гучаць ператварэнні Сусвету, калі само жыццё становіцца ўласным рэхам. Прысвячаецца Аляксандру Уракаву і іншым людзям, якія стваралі Gods Tower.
KA'APER:
Красавік 2024 года на паўднёвым беразе вострава Кіпр нарадзілася абсалютная цемра.
Натхнёныя міфамі старажытнага Егіпта, абпаленыя бязлітасным сонцам і абнятыя пустынным ветрам, KA’APER змяшалі розныя стылі цяжкага і меладычнага металу, спалучаючы рыфы і вакал з заваднымі мелодыямі і атмасфернымі гукамі.
У гурта ёсць жахлівыя гісторыі для вас - апавяданні пра часы, калі старажытныя багі хадзілі па зямлі, а Ніл быў малады.