Relikt — шлях да сябе, памяці пра свае карані і да адчування сілы прыроды, часу і свету.
Слухай новы сінгл Relikt - Scizoryk тут
Музыка для тых, хто верыць у цуды і гатовы здзіўляцца зноў, нават калі здаецца, што ўсё ўжо перажыў. Іх называюць шаманамі, касмічнымі рокерамі… калі вам падабаецца незвычайныя рытмы, моцны вакал, гітарныя эфекты — гэтая падзея для вас!
На канцэртах Relikt шмат настальгіі, шчырасці, рэфлексіі, але заўжды ёсць месца вясёлым скокам, слэмам і сапраўднай свабодзе.
Прэзентацыя новага матэрыялу і старыя хіты. А таксама добрая музыка і выдатная кампанія. Шчыра запрашаем!
📅 Дата: 22 траўня
🕖 Час: Дзверы – 19:00 | Пачатак – 19:30
📍 Дзе: Клуб „Pod Minogą”, Feliksa Nowowiejskiego 8, 61-731 Poznań