Усе гарады
By
Relikt in Warsaw. Guests: Sož (electro postpunk)
Relikt у Варшаве. Госьці: Soź (electro postpunk)12+

📅 Дата: 16 траўня

🕖 Час: Дзверы – 19:00 | Пачатак – 19:30

📍 Дзе: Voodoo Club, al. Prymasa Tysiąclecia 48A, 01-242 Warszawa


Relikt — шлях да сябе, памяці пра свае карані і да адчування сілы прыроды, часу і свету.


Слухай новы сінгл Relikt - Scizoryk тут


Музыка для тых, хто верыць у цуды і гатовы здзіўляцца зноў, нават калі здаецца, што ўсё ўжо перажыў. Іх называюць шаманамі, касмічнымі рокерамі… калі вам падабаецца незвычайныя рытмы, моцны вакал, гітарныя эфекты — гэтая падзея для вас! 


На канцэртах Relikt шмат настальгіі, шчырасці, рэфлексіі, але заўжды ёсць месца вясёлым скокам, слэмам і сапраўднай свабодзе.

Прэзентацыя новага матэрыялу і старыя хіты. А таксама добрая музыка і выдатная кампанія.


Спецыяльны госць –Sož


Sož – яскравы прадстаўнік новай хвалі беларускага пост-панку. Гурт вядомы найперш сваімі самабытнымі відэакліпамі, а таксама жывымі выступамі, дзе змрочная электроніка ўдала спалучаецца з нетыповай для стыля гітарай і адметнай лірыкай. Кожны новы сінгл каманды не падобны на папярэдні, зараз яны працуюць над поўнафарматным альбомам.

https://www.youtube.com/@sozband_official


Шчыра запрашаем!


Варшава
16 May 2025, 19:00
Канцэрт
Арганізатар