Atesta – прэзентацыя новага альбома Hramadstva.
За сваю кар’еру гурт Atesta запісаў некалькі народных хітоў. Хто з вас не чуў рокавыя «Белы» і «375», не глядзеў супольнае відэа на «Беларусіцу», не клеіў пластыр на сардэчка пад рамантычныя «Ажыны»? Але гурт не спыняецца і выпускае новы альбом. Свежы лонгплэй спалучае ў сабе найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі. Першая вялікая прэзентацыя новага альбому адбываецца не ў Варшаве, а ў Беластоку ў важную для беларусаў дату, дзень роднай мовы.
Sož – прэзентацыя новага сінгла Eras I Tanatas.
Sož – электрапостпанк фармацыя родам з Гомеля, вядомая сваімі энергетычнымі лайвамі і анімаванымі кліпамі. Толькі што разам з калегамі па “беларускай халоднай хвалі” яны сабралі sold out у Варшаве на фестывалі Ludzie Wschodu, а кліп на свежы сінгл нагадаў пра важнасць здаровай менталачкі. Калі вы спытаеце іх пра сэнс жыцця, яны прапануюць вам прыйсці на канцэрт. Упершыню ў Беластоку.