YAŪGEN - сольны праект беларускага музыкі Яўгена Курыльчыка з народнымі песнямі ў стылю neofolk. Яўген - у мінулым удзельнік розных беларускіх гуртоў, які зараз ідзе сольным творчым шляхам. У яго выкананні выкарыстоўваюцца сучасныя музычныя тэхналогіі, традыцыйныя інструменты, не толькі беларускія, а з усяго свету. Усё гэта акутваецца містычным шаманскім каларытам, каб ажыццявіць галоўную мэту праекта - перадаць прыгажосць, моц і энергію беларускай песні. На канцэрце Яўген заграе песні са свайго першага альбому „U haju”, які выйшаў у мінулым годзе, і таксама іншыя кампазіцыі. Аб’яднаемся ў агульную музычную медытацыю на гэты вечар.