Канцэрт Анастасіі Рыдлеўскай “Strange sun” акунае гледачоў у глыбокае, гіпнатычнае падарожжа, дзе злучаюцца даўно любімыя трэкі і новыя кампазіцыі з будучага трэцяга альбома. Гэта музычная падзея — глыбокі дыялог са светам і самім сабой, які нарадзіўся за апошнія чатыры гады.
Выступ пабудаваны на рытмічных ударах барабанаў і шаманскіх мелодыях, ствараючы магічную атмасферу, у якой гукі становяцца праваднікамі ў глыб асабістых перажыванняў. Кожная песня, як мантра, зацягвае слухачоў у бясконцы паток гукаў, шапчучы, крычачы і ціха распяваючы гісторыі пра нашу рэальнасць і ўнутраным супраціўленні ёй.
“Strange sun” — гэта інтымны і магутны працэс самапазнання, праз які артыстка і гледачы пражывуюць складаныя і супярэчлівыя эмоцыі.