Запрашаем вас на незабыўны вечар аўтарскай музыкі з вядомым беларускім бардам Аляксандрам Балем, які сваёй творчасцю натхняе людзей на барацьбу за свабоду і справядлівасць. Атрымайце асалоду ад яго песень, у тым ліку знакамітай "На Радзіме маёй бяда", якая гучала на вуліцах гарадоў і ў сэрцах людзей.
Аляксандр Баль — беларускі аўтар-выканаўца і бард з Магілёва, лаўрэат шматлікіх фестываляў. Яго творчасць спалучае філасофскі погляд і гумар, адлюстроўваючы розныя аспекты нашага жыцця.
Аляксандр быў вымушаны звольніцца з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і пакінуць Беларусь пасля арышту.