WTBSK — берлінска-віцебскі праект, створаны Сяргеем Навіцкім (MadMapper) і Святланай Бень.
Кожнае выступленне — гэта сувязь электроннай музыкі і пранікнёных тэкстаў, светлавых, візуальных, гукавых эксперыментаў.
Сяргей Навіцкі — яскравы прадстаўнік беларускай электроннай сцэны, віджэй, кампазітар і саўндпрадзюсар. Святлана Бень — вакалістка і аўтарка тэкстаў, вядомая па дуэце з Галяй Чыкіс і кабарэ-бэнду «Серебряная Свадьба».
Абсурдныя, колкія, далікатныя і экспрэсіўныя тэксты, смешныя і страшныя, якія спяваюцца і чытаюцца ў дыяпазоне ад шэпту да крыку, і магутная электронная музыка, у якой прысутнічае эмбіент, тэхна, індастрыял, нойз, трып-хоп, гукі паламанай музычнай шкатулкі і нават начнога берлінскага метро.