Усе гарады
By
Liavon Volski is a living legend of Belarusian music!
Лявон Вольскі — жывая легенда беларускай музыкі! 12+

Запрашаем на ўнікальны канцэрт аднаго з самых вядомых і ўплывовых беларускіх музыкантаў сучаснасці — Лявона Вольскага. Заснавальнік гуртоў "Мроя", "N.R.M.", "Крамбамбуля" і аўтар многіх хітоў, Лявон Вольскі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў застаецца голасам беларускай культуры і свабоды.

У праграме вас чакаюць як вядомыя хіты, якія сталі гімнамі для некалькіх пакаленняў беларусаў, так і новыя кампазіцыі з яго сольных альбомаў, у тым ліку з культавага "Грамадазнаўства". Музыка Вольскага — гэта сумесь рока, фолка і сатыры, якая нязменна кранае сэрцы і натхняе. Яго песні — гэта пра свабоду, мову, годнасць і будучыню нашай краіны. Разам з Лявонам Вольскім да нас едзе, бадай што, самы вядомы бас-гітарыст Беларусі, лідар рок-гурта "The Superbullz", удзельнік такіх гуртоў, як Крамбамбуля, Brutto, J:Морс і многіх іншых Алесь-Францішак Мышкевіч.

Гэты канцэрт — магчымасць акунуцца ў атмасферу жывой музыкі, моцных тэкстаў і непаўторнай энергетыкі Лявона і Алеся. Не прапусці шанец стаць часткай гэтай унікальнай падзеі і адчуць сілу беларускай музыкі ў жывым выкананні!

Беласток
26 Oct 2024, 20:00
Канцэрт