Усе гарады
By
Акцёр14+

Паслязаўтра будзе заўтра

Манаспектакль
Мерапрыемства ўжо прайшло

Аб падзеі

Паслязаўтра будзе заўтра

«Паслязаўтра будзе заўтра»: спектакль на рэальных падзеях да «Тыдня супраць катаванняў»

Спектакль мае субтытры на англійскай мове !


Рэжысёр і актор Павел Гарадніцкі і «Прававая ініцыятыва» прадставяць супрацу: мона-спектакль пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. Гэта рэальная гісторыя, напісаная на аснове задакументаваных сведчанняў пацярпелых. Спектакль зроблены спецыяльна да «Тыдня супраць катаванняў».


«Паслязаўтра будзе заўтра» — гэта гісторыя пра выжыванне ў няпростых умовах, пра чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць нават у сценах турмы. На адну гадзіну гледачы атрымаюць магчымасць назіраць рэчаіснасць вачамі героя: пасмяяцца, паплакаць разам з ім i памарыць пра нешта сваё.


Спектакль Паўла Гарадніцкага — адна з падзей «Тыдня супраць катаванняў», які адбудзецца сёлета з 24 па 30 чэрвеня. Мэта маштабнай кампаніі, якую ўжо ў шосты раз ладзяць «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» і «Прававая ініцыятыва» — прыцягнуць увагу да праблемы здзекаў у дачыненні да затрыманых і зняволеных беларусаў.


«Прававая ініцыятыва» — некамерцыйная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя, якая бароніць правы чалавека ў Беларусі з 1996 года. «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» — спецпраект, дзякуючы якому з 2020 года задакументавана ўжо 1800 выпадкаў гвалту ў краіне.