6 верасня РСП заспявае ў Беластоку
Гурт "Разбітае Сэрца Пацана" за амаль дваццацігадовую гісторыю існавання, стаў шырока вядомым сярод аматараў сучаснага беларускага мастацтва. Песні гурта разбіраюцца на цытаты, а баявік "Розавы закат" смела можна аднесці да народых песень. Пад песні РСП людзі знаёмяцца, бяруцца шлюбам, ў іх нараджаюцца дзеці, якія потым гэтыя ж песні і працягваюць спяваць.
У Беларусі гурт разам з гасцямі канцэрту былі затрыманыя на базе "Аганёк". Музыкі і госці канцэрту атрымалі 15 сутак адміністрацыйнага арышт. Пасля адсідкі ў гурта з'явіўся альбом "Шансoff".