"Пераслухоўваючы “Гранёны альбом” (2019), неаднойчы ловіш сябе на думцы, што змешчаныя ў ім песні быццам вешчавалі будучыя страшэнныя падзеі і экзістэнцыйныя пачуванні беларусаў. Пасля выдадзенных у 2020-2022 песень “Мафія”, “Женщины не гуляют”, “Предатель” і “Солдатский рай” у творчай дзейнасці гурта навісла працяжнае шматкроп’е, нібы апелюючы да ўсеагульнай нявызначанасці цяперашніх дзён. Тым не менш, насуперак усім законам жанру PyLai не губляе ані актуальнасці, ані адданых слухачоў і аматараў самабытнай творчасці гурта".